Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  МВФ і Ўсясьветны банк возьмуць удзел у аднаўленьні Йраку


ВАШЫНГТОН. Міжнародны валютны фонд і Ўсясьветны банк возьмуць удзел у аднаўленьні Йраку. Яны накіроўваюць туды сваіх прадстаўнікоў для ацэнкі сытуацыі. Прэзыдэнт Усясьветнага банку Джэймс Волфэнсан заявіў, што банк можа даць вялікія пазыкі – пасьля таго як ААН прызнае новы ўрад Іраку. Кіраўнік МВФ Хорст Кёлер сказаў, што фінансавая дапамога Йраку будзе абмеркаваная сябрамі Рады дырэктараў фонду, у якім прадстаўленыя ЗША, Японія й эўрапэйскія краіны.
XS
SM
MD
LG