Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:52 ]  Саюзныя сілы напатыкаюць ў самым Багдадзе на невялікі супраціў


БАГДАД: Амэрыканскія сілы ўзялі пад свой кантроль галоўныя дарогі з трох бакоў Багдаду, і частку аўтамагістралі, якая вядзе на поўнач ад ірацкай сталіцы. Падмацаваньні з баявой тэхнікай прыбылі на дапамогу саюзным сілам на поўдзень ад Багдаду. У міжчасе, 3-я дывізія пехоты праводзіць зачысткі ў паўднёвых прыгарадх ірацкай сталіцы. Згодна нашаму карэспандэнту, частка Рэспубліканскай Гвардыі заблякаваная, і ня можа прарвацца ў цэнтр сталіцы. Сёньня, на прэс-канфэрэнцыі міністр інфармацыі Іраку Саід Аль-Сагаф абвінаваціў ЗША ў бамбаваньні цывільных аб’ектаў. Ён сказаў, што ў баёх ля сталічнага лётнішча загінулі 50 амэрыканскіх салдатаў. Паводле амэрыканскага боку, агулам, з часу пачатку ваеннай аперацыі, загінулі 80 амэрыканскіх вайскоўцаў, затое ірацкіх салдатаў, толькі за апошнія некалькі дзён, ў баёх за Багдад - каля дзьвуюх тысячаў. Багдадзкія шпіталі перапоўненыя параненымі пацыентамі. БАСРА: Паводле брытанскіх сілаў, сёньня яны правялі буйнамаштабны наступ на горад Басру. Прадстаўнік камандаваньня Крыс Вэрнон паведаміў, што мэтай атакі зьяўляецца поўная ліквідацыя ўстановаў кіруючай партыі Баас і астатніх ачагоў супраціву ірацкіх сілаў аслабленых у выніку апошніх баёў. Раней, саюзныя сілы збамбавалі хату блізкага памочніка Садама Гусэйна-камандзіра Алі Гассана аль-Маджыда, званага “ хімічным Алі”. У 88 годзе, гэта ён кіраваў газавай атакай супраць курдзкіх паўстанцаў. У атацы загінулі ахоўнікі Маджыда, аднак не вядома, ці ўдалося забіць яго самога. Паводле нашых карэспандэнтаў, цэнтр Басры ўсё яшчэ знаходзіцца пад кантролем ірацкіх спец-службаў, паліцыі і фэдаінаў.
XS
SM
MD
LG