Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Судзьдзя вiнавацiць урад ЗША ў залiшняй сакрэтнасьцi


ВАШЫНГТОН. Судзьдзя, што займаецца справай чалавека, якога падазраюць ва ўдзеле ў тэрактах 11 верасьня, зьвiнавацiла амэрыканскi ўрад у залiшняй сакрэтнасьцi. Яна кажа, што паводзiны ўраду могуць зашкодзiць судоваму працэсу. Судзьдзя Леона Брынкема ўчора апублiкавала свае камэнтары. Яна пiша, што ў справе падсуднага Закарыi Мусаўi засакрэчана настолькi шмат дакумэнтаў, што гэта можа не дазволiць правесьцi справядлiвы i адкрыты працэс. Адвакаты Мусаўi кажуць, што iм трэба доступ да некаторых дакумэнтаў, каб абаранiць свайго клiента. Мусаўi вiнавацяць у змове з людзьмi, якiя 11 верасьня 2001 году захапiлi самалёты, каб зьдзейсьнiць тэрарыстычныя акты ў Нью-Ёрку, Вашынгтоне i Пэнсыльванii.
XS
SM
MD
LG