БАСРА
Паступаюць супярэчлівыя зьвесткі наконт паўстаньня супраць рэжыму Садама Хусэйна ў горадзе Басра. Міністр інфармацыі Іраку Махамед Саед-аль-Сахаф абверг інфармацыю пра бунт, заявіўшы, што сытуацыя стабільная і што супраціў амэрыканскім войскам у Басры працягваецца. Аднак брытанскі генерал Пітэр Уолл заявіў, што існуюць зьвесткі, што ў Басры, дзе большасьць складаюць мусульмане-шыіты, на самой справе ідзе паўстаньне. Тым часам міжнародныя агенцыі выказваюць заклапочанасьць магчымым гуманітарным крызісам у Басры, другім пасьля Багдаду найбуйнешым горадам Іраку. У горадзе ў выніку ваенных дзеяньняў адключаная вада і электрычнасьць.