Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:02 ]  Прэзідэнт Літвы Раландас Паксас наведае Брусэль


ВІЛЬНЯ. Прэзідэнт Літвы Раландас Паксас наведае Брусэль на наступным тыдні, дзе сустрэнецца з афіцыйнымі прадстаўнікамі Эўрапейскай Камісіі і НАТО і будзе прысутнічаць на саміце Эўрапейскага Зьвязу. Заплянаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Эўракамісіі Рамано Продзі і Гэнэральным сакратаром НАТО Джорджам Робэртсанам. Паксас з’яўляецца прэзідэнтам Літвы ад 26 лютага. За гэты час ён ўжо наведаў Афганістан, дзе літоўскія вайсковыя фармаваньні бяруць ўдзел ў міжнароднай антытэрарыстычнай апэрацыі, а таксама зрабіў рабочыя візіты ў сталіцы суседніх краінаў – Латвіі і Польшчы.
XS
SM
MD
LG