АНКАРА. Сотні людзей сёньня правялі дэманстрацыю ў порце Іскандэр на поўдні Турэччыны, які выкарыстоўваюць амэрыканскія войскі цягам падрыхтоўкі да апэрацыі ў Іраку. Група дэманстрантаў паспрабавала прарвацца праз браму порта. Яны скандавалі антываенныя і антыамэрыканскія лёзунгі. Паліцыя зрабіла некалькі папераджальных выстралаў у паветра. Некалькі чалавек з шэрагаў мітынгуючых былі затрыманыя.