Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  Ірак працягвае зьнішчаць ракеты


БАГДАД. Прадстаўнік інспэктараў ААН у справе йрацкіх узбраеньняў паведаміў, што зьнішчэньне ракетаў Ал-Самуд2 працягваецца, але не падаў падрабязнасьцяў. Тым часам узмацніліся дыпляматычная намаганьні ЗША і Вялікай Брытаніі, у справе прыняцьця Радай Бясьпекі ААН новай пастановы, якая дазволіла б ужываць сілу супраць Іраку. Сёньня ж, міністар замежных справаў Францыі Дамінік дэ Вільпэн пачаў паездку ў Гвінею, Камэрун і Анголу, якія ўваходзяць у Раду Бясьпекі ААН, з мэтай пераканаць іх заблякаваць праект рэзалюцыі, якая дазволіць ужываць сілу супраць Іраку. ЗША і Вялікая Брытанія, у сваю чаргу, спрабуюць знайсьці падтрымку шасьці краінаў, якія пакуль ня вызначыліся ў галасаваньні. Нямеччына, Кітай, Францыя й Расея зьбіраюцца блякаваць прыняцьцё дакумэнту.
XS
SM
MD
LG