Маніла На Філіпінах арыштаваныя 5 ісламскіх радыкалаў. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы ўчорашняга тэрарыстычнага акту ў аэрапорце гораду ДАВАО. У выніку выбуху загінуў 21 чалавек, больш за 150 былі параненыя. Яшчэ адзін выбух адбыўся у горадзе Тагум. Адзін чалавек загінуў, трое параненыя. Затрыманыя экстрэмісты – сябры арганізацыі “Ісламскі фронт вызваленьня Моро”.