Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:05 ]  9 ахвяраў страляніны ў пакістанскім мячэце


КАРАЧЫ. Прынамсi 9 чалавек былi забiтыя сёньня, калi тры невядомыя распачалi стралянiну па вернiках ў мячэце пакiстанскага гораду Карачы. Паводле сьведкаў, нападнiкi прыехалi на матацыклах. Матывы нападу невядомыя, але апошнiм часам пачасьцiлiся выпадкi гвалту пасьля арыштаў некалькiх сябраў забароненай групоўкi мусульманаў-сунiтаў Лашкар-э-Джгангвi. Гэтая групоўка лiчыць мусульманаў-шыiтаў ерэтыкамi, а абстраляны сёньня мячэт належыць шыiтам.
XS
SM
MD
LG