Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:16 ]  ЗША й Турэччына блiзкiя да дамовы аб базах


АНКАРА. Мiнiстар замежных справаў Турэччыны Ясар Якiс паведамiў, што ягоная краiна i ЗША наблiзiлiся да пагадненьня аб доступе амэрыканскiх войскаў да турэцкiх ваенных базаў. Такi доступ патрэбны для магчымай вайны супраць Іраку. Паведамляецца, што ЗША прапанавалi Турэччыне 26 мiльёнаў даляраў дапамогi ў абмен на супрацоўнiцтва ў гэтым пытаньнi. Прадстаўнiкi НАТО ў Брусэлi сёньня паведамiлi, што на наступным тыднi ў Турэччыну накiруюцца разьведвальныя самалёты АВАКС. Гэта робiцца ў адказ на просьбу Турэччыны аб ўзмацненьнi абароны ў сувязi зь iракцiм крызысам. Тым часам у Лёндане міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро папярэдзіў, што супрацьстаяньне зь Іракам уваходзiць у фінальную стадыю. Стро сказаў, што нават цяпер усё яшчэ магчыма вырашыць iрацкi крызыс мiрным шляхам, аднак дадаў, што Ірак ужо быў папярэджаны аб наступствах невыкананьня рэзалюцыяў ААН. Вiцэ-прэзыдэнт Іраку Тага Ясiн Рамадан заявiў у iнтэрвiю iрацкаму тэлебачаньню, ўто ягоная краiна гатовая да дыялёгу са Злучанымi Штатамi, калi тыя адмовяцца ад плянаў нападу.
XS
SM
MD
LG