Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:23 ]  Буш папярэджвае Ірак ад выкарыстаньня зброі масавага зьнішчэньня


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш папярэдзіў Ірак ад выкарыстаньня зброі масавага зьнішчэньня у вайне супраць амэрыканскіх войскаў. Калі хто-небудзь з ірацкіх афіцераў ці жаўнераў атрымае падобны загад, то, сказаў Буш, «я раю вам лепш не выконваць такі загад, паколькі пасьля вызваленьня Іраку вы будзеце пакараныя як вайсковы злачынца». Прэзыдэнт ЗША заявіў, што ён бы ададаў перавагу мірнаму раззбраеньню Іраку, аднак дадаў, што ён падрыхтаваны да вайны. Сёньня раней Буш заявіў, што ЗША гатовыя выкарыстаць сілу супраць Садама Хусэйна – як з мандатам ААН, так і безь яго – калі Белы Дом прыйдзе да высновы, што Багдад не ліквідаваў цалкам сваю зброю масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG