КІЕЎ
Прадстаўнік парлямэнцкай фракцыі "Наша Украіна", кіраўнік Львоўскай абласной арганізацыі "Народнага Руху" Аляксандр Гудыма заявіў аб магчымым правядзенні акцыі пратэсту, скіраванай супраць сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД у Івана-Франкоўскай вобласці. У прыватнасці, дэпутат удакладніў, што нацыянальна-дэмакратычныя партыі з трох заходнеўкраінскіх абласцей плануюць пікетаваць аэрапорт Івана-Франкоўска, куды 28 студзеня пачнуць прыбываць удзельнікі нефармальнага саміту Садружнасці Незалежных Дзяржаў.