НЬЮ-ЁРК. Багдад парушыў санкцыi ААН, закупiўшы за мяжой ракетныя рухавiкi i сыравiну дзеля вытворчасьцi ракетнага палiва, -- заявiў у чацьвер у Радзе Бясьпекi ААН кiраўнiк камiсii ў раззбраеньнi Іраку Ганс Блiкс. Блiкс таксама падкрэсьлiў, што ў справаздачы Іраку пра ваенныя праграмы на шмат якiя пытаньнi няма адказаў. Адначасна ён адзначыў, што пакуль ваенныя iнспэктары не знайшлi нiчога падазронага. Акрамя таго, паводле Блiкса, улады Іраку так i не далi сьпiсу адмыслоўцаў, якiя працавалi над стварэньнем зброi масавага зьнiшчэньня. Канчатковыя высновы экспэрты ААН павiнны перадаць у Раду Бясьпекi да 27 студзеня.