НЬЮ-ЁРК. Ірак павiнен даць ААН поўны спiс спэцыялiстаў, якiя хоць калi-небудзь удзельнiчалi ў стварэньня хiмiчнай i бiялягiчнай зброi i балiстычных ракетаў. Адпаведны запыт накiраваў сёньня ў Багдад кiраўнiк ваенных экспэртаў ААН Ганс Блiкс. Рэзалюцыя Рады Бясьпекi ААН дае мiжнародным iнспэктарам права пагутарыць зь любым iрацкiм грамадзянiнам, каб высьветлiць, цi валодае Багдад зброяй масавага зьнiшчэньня.