* "У МЗС Беларусі пацьвярджаюць, што былы пасол Беларусі ў Японіі Пятро Краўчанка адмовіўся пасьля вызваленьня ад пасады вярнуцца на радзіму, - заявіў агенцтву БелаПАН прэсавы сакратар беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Павел Латушка. - Пятро Краўчанка ня выканаў указаньне МЗС і не вярнуўся ў Беларусь. Зараз МЗС ня мае інфармацыі аб яго месцазнаходжаньні, сувязь зь ім адсутнічае. З дапамогай МЗС Японіі мы будзем імкнуцца скантактавацца зь ім, і такія захады намі ўжо робяцца".