Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Ірану Мухамад Хатамі асудзіў спробу замаху на туркмэнскага прэзыдэнта Ніязава, якая адбылася ў мінулы панядзелак. У тэлефоннай размове зь Ніязавым Хатамі выказаў палёгку, што замах ня ўдаўся, і асудзіў усе віды тэрарызму.