МАМБАСА, КЕНІЯ. Кенійскія афіцыйныя прадстаўнікі сёньня заявілі, што пакуль не знайшлі сувязі паміж “Аль-Кайдай” і 12 асобамі, затрыманымі ў зьвязку з чацьвярговымі тэрактамі ў Кеніі, скіраванымі супраць ізраільскіх турыстаў. Міністар унутраных справаў Джуліюс Сункулі паведаміў таксама, што дзье затрыманыя асобы – амэрыканка ды ейны муж-гішпанец, як падаецца, не зьвязаныя з тэрактамі. Сёньня яны былі адпушчаныя пасьля двух дзён допытаў.