Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:21 ]  У Радзе Бясьпекі ААН пачаўся разгляд рэзалюцыі аб Іраку


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў пачала кансультацыі ў справе канчатковай вэрсіі рэзалюцыі аб новых інспэкцыях у Іраку. У новым амэрыканскім праекце рэзалюцыі зьмякчаныя некаторыя фармулёўкі ранейшага варыянту, Іраку даецца «апошні шанец» падпарадкавацца патрабаваньням ААН. За Радай Бясьпекі пакінутае права прыняць рашэньне, калі Ірак адмовіцца супрацоўнічаць. Францыя, Расея і Кітай паўтарылі, што надалей выступаюць супраць любых фармулёвак у рэзалюцыі, якія б давалі Злучаным Штатам права ўжыць ваенную сілу.
XS
SM
MD
LG