Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:26 ]  Падчас вызваленьня закладнікаў былі забітыя ўсе чачэнцы


МАСКВА. Расейскія ўлады арыштавалі чалавека, які падазраецца ў аказаньні дапамогі чачэнцам падчас захопу тэатральнага цэнтру ў мінулым месяцы. Паводле генэральнай пракуратуры Расеі, затрыманы паведамляў чачэнцам праз тэлефон інфармацыю пра дзеяньні міліцыі вакол будынка тэатральнага цэнтру. Пракуратура таксама абвергла паведамленьні пра тое, што некалькі чачэнцаў у выніку штурму цэнтру былі захопленыя жывымі. Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што былі забітыя ўсе ўдзельнікі захопу закладнікаў – 41 чалавек, у тым ліку 19 жанчын.
XS
SM
MD
LG