ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адбудзецца галасаваньне ў справе рэзалюцыі, якая надае прэзыдэнту Злучаных Штатаў Джорджу Бушу паўнамоцтвы ўжываць ваенную сілу супраць Іраку, калі прэзыдэнт палічыць падобную анцыю мэтазгоднай. У Сэнаце галасаваньне пройдзе ў пятніцу. Мяркуецца, што абедзьве палаты Кангрэсу ўхваляць рэзалюцыю. Буш зацікаўлены ў шырокай падтрымцы з боку Кангрэсу магчымай ваеннай акцыі з мэтай ліквідацыі ірацкай зброі масавага зьнішчэньня. Дыпляматы ЗША дамагаюцца прыняцьця Радай Бясьпекі ААН жорсткай рэзалюцыі з патрабаваньнем раззбраеньня Іраку.