Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:24 ]  Грузiя адрынула прапанову Расеi разам весьцi апэрацыю ў Панкiскай цясьнiне


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў сёньня, што Грузія ня зможа выгнаць тэрарыстаў са сваёй тэрыторыі без дапамогі Расеі, i запрапанаваў, каб да антытэрарэстычнай апэрацыі ў Панкіскай цясьніне далучыліся і расейскія войскі. Расейскі кіраўнік выказаў таксама спадзяваньне, што Тбілісі мае “шчыры намер” пазбавіцца ад чачэнскіх незалежнікаў, якія хаваюцца ў Грузіі, бо яны, паводле Пуціна, зьяўляюцца рэальнай пагрозай для Расеі. Сёньня ж, прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ адрынуў прапанову Пуціна, заявіўшы, што Грузія самастойна працягне вайсковую апэрацыю ў Панкіскай цясьніне. Грузія, якая напярэдадні накіравала ў Панкіскую цясьніну каля тысячы сваіх жаўнераў, заяўляе, што вайскоўцы не знайшлі там чачэнскіх незалежнікаў.
XS
SM
MD
LG