Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:00 ]  Колькасьць ахвяраў тэракту ў месьце Пэтах Тыква -- 29 асобаў


ПЭТАХ ТЫКВА (Ізраіль). Адказнасьць за тэракт, які ў панядзелак адбыўся ў ізраільскім месьце Пітах Тыква, узяла на сябе адказнасьць палестынская групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль Аксы”. Яна зьвязаная з рухам “Фатах”, які ўзначальвае кіраўнік Палестынскае аўтаноміі Ясір Арафат. Прадстаўніца ізраільскага міністэрства замежных справаў Яфа Бэн Ары заявіла, што тэракт – “частка палестынскай кампаніі тэрору”. У выніку выбуху ў гандлёвым цэнтры места Пэтах Тыква загінулі 2 чалавекі і 27 былі параненыя. Шасьцёра зь іх – цяжка. Тэрарыст-самагубца выбухнуў бомбу на аднэй з адкрытых пляцовак гандлёвага цэнтру, таму што ўваходы ў суседнія крамы і кавярні – ахоўваліся. Гэта дапамагло пазьбегнуць шматлікіх ахвяраў. Учора ж ізраільскае войска чарговы раз ўвайшло ў места Заходняга берагу – Бэтліем і прымейскі лягер Джэйшэх. Паведамляецца пра арышт лідара тамтэйшага аддзелу “Брыгадаў пакутнікаў Аль Аксы” і двух іншых палестынцаў, якіх падазраюць у тэрарызме.
XS
SM
MD
LG