Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:41 ]  Лідэр узьбецкай партыі "Эрк" вызвалены пасьля некалькіх гадзінаў затырманьня


(Ташкент) Лідэр апазыцыйнай узьбецкай партыі “Эрк” (Свабода) Атаназар Арыпаў быў сёньня выпушчаны пасьля некалькіх гадзінаў затрыманьня перад маючай адбыцца сустрэчай актывістаў партыі. Арыпаў паведаміў, што яго затрымалі ў ягоным доме ў Ташкенце некалькі чалавек – нібыта для таго, каб даставіць на размову ў Міністэрства ўнутраных справаў з высокапастаўленым чыноўнікам. Паводле Арыпава, іх мэтай было не дапусьцьць ягонага ўдзелу ў партыйнай сустрэчы. Ён правёў некалькі гадзінаў у пустым пакоі, дзе яго ніхто не дапытваў. Партыя “Эрк”, якая дамагалася незалежнасьці Узьбекістану з 80-га году, была зьліквідаваная ўладамі ў 90м. Затрыманьне Арыпава адбылося перад сустрэчай ягоных прыхільнікаў, якія меліся прыняць зварот да ўладаў з просьбай аб перарэгістрацыі партыі.
XS
SM
MD
LG