Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:52 ]  Пляну атакі ЗША супраць Іраку не йснуе


БЭРЛІН. Сёньня, у часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з канцлерам Нямеччыны Гэрхардам Шродарам, Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што на цяпер няма ніякага канкрэтнага пляну атакі супраць Іраку. Буш упэўнены, што Ірак распрацоўвае зброю масавага зьнішчэньня. Прэзыдэнт ЗША папярэдзіў, што сытуацыя можа стаць вельмі небясьпечнай калі Ірак пачне падтрымліваць тэрарыстычную сетку Аль Кайда. У сваю чаргу Шродар заявіў, што ЗША гарантавалі яму ўзаемныя кансультацыі у выпадку падрыхтоўкі вайсковай апэрацыі супраць Іраку. У часе выступу ў Бундэстагу Буш заявіў, што будзе падтрымліваць сяброўства ў НАТА ўсіх дэмакратычных краінаў, бо гэта павялічыць іхную бясьпеку.
XS
SM
MD
LG