ГАЗА. Усясьветная Харчовая Праграма ААН распачала сёньня тэрміновую апэрацыю паставак харчаваньня пяцістам тысячам палестынцаў. Ведамства ААН плянуе паставіць да канца году палестынцам на заходнім беразе Ярдану і ў Паласе Газа 70 тысячаў тонаў мукі, рысу, цукру і алею. Харчовую дапамогу атрымаюць таксама 10 тысячаў палестынцаў у шпіталях і сацыяльных інстытутах. Дырэктар Праграмы Халед Адлі сказаў, што ў выніку ізраільска-палестынскага канфлікту, многія палестынцы сталіся зьбяднелымі і галоднымі. За 20 месяцаў канфлікту 180 тысячаў палестынцаў страцілі працу, а ўлады палестынскай аўтаноміі ня ў стане дапамагчы ім.