ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Ціхім акіяне, недалёка ад узьбярэжжа штата Каліфорнія, загарэлася субмарына флёту Злучаных Штатаў. Прадстаўнік флёту Дэвід Лакэрт паведаміў, што ўвесь экіпаж, колькасьцю 43 чалавекі, быў выратаваны і цяпер знаходзіцца ў паўдзённа-каліфарнійскім месьце Сан-Дыега. Ніякія падрабязнасьці адносна падставаў узьнікненьня пажару невядомыя.