КІЕЎ. Украінская міліцыя затрымала чатырох з шасьці зьняволеных, якія ўчора ўцяклі з турмы праз 40-мэтровы тунэль. Уцекачы пракапалі і ўмацавалі тунэль з дапамогай самаробных інструмэнтаў. Пакуль невядома, куды зьняволеныя падзелі каля 10 тонаў грунту, выкапанага з тунэлю. У турме каля Віньніцы ўтрымваюцца крымінальнікі, асуджаныя на папраўчыя працы за цяжкія злачынствы.