Скопье. У сталіцы Македоніі каля дзвюхсот журналістаў праводзяць аднадзённы страйк з патрабаваньнем адстаўкі міністра ўнутраных справаў Любэ Баскоўскага.
На мінулым тыдні пад час паказальных стрэльбаў войскаў спецназу міністар выпадкова параніў чатырох чалавек, у тым ліку і аднаго журналіста.
У заяве Асацыяцыі супрацоўнікаў прэсы Македоніі гаворыцца, што паліцыя і кіраўніцтва краіны спрабавалі зьменьшыць адказнасьць міністра за гэтае здарэньне.