Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:43 ]  Робэртсан заклікаў НАТО быць гатовым да новых пагрозаў


РЭЙК’ЯВІК. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў, што Паўночнаатлянтычны Альянс мусіць распрацаваць новыя ваенныя магчымасьці, каб супрацьстаяць пагрозам з боку асобных тэрарыстаў і зброі масавага зьнішчэньня. Выступаючы перад міністрамі замежных справаў краінаў НАТО ў Рэйк’явіку, Робэртсан назваў напады 11 верасьня «сыгналам трывогі». Міністры краінаў НАТО праводзяць у Рэйк’явіку двухдзённыя перамовы, у цэнтры ўвагі якіх будзе пашырэньне НАТО, а таксама дэталі пляну стварэньня Рады «НАТО-Расея». Сёньня ў Рэйк’явік для амберкаваньня гэтага пытаньня прыляціць расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў. Паводле Робэртсана, стварэньне Рады «НАТО-Расея» пазначыць канец мысьленьня, характэрнага для часоў Халоднай Вайны.
XS
SM
MD
LG