Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:13 ]  Амэрыканскія вайскоўцы забілі 5 баявікоў Аль-Каеды


БАГРАМ, Афганістан Войскі амэрыканскага кантынгэнту ў Афганістане правялі рэйд у паўднёвай частцы краіны, у правінцыі Кандагар. У выніку апэрацыі было забіта пяць баявікоў Аль-каеды і яшчэ 32 ўзятыя пад варту. Арыштаваныя дастаўленыя ў Баграм для допытаў. Падчас іншай апэрацыі амэрыканскія войскі праводзілі пошукі тых, хто выпусьціў некалькі ракетаў па пазыцыях амэрыканскага кантынгэнту. Сёньня ж завершылася апэрацыя брытанскіх войскаў у Афганістане, падчас якой брытанскія і афганскія адьдзелы “прачасалі” 200 квадратных кілямэтраў у пошуках баявікоў “Талібану” ды “Аль-Кайды”. Баявікоў не было знойдзена, але кааліцыйныя войскі зьнішчылі вялікія арсэналы зброі, а таксама пячоры і бункеры, якія выкарыстоўваліся, як базы праціўніка
XS
SM
MD
LG