Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:40 ]  Жахары КНДР жукаюць прытулку ў дыпляматычныў місыях на тэрыторыі Кітаю


Пекін. Кітайскія ўлады працягваюць перамовы з замежнымі дыпляматамі ў сувязі са спробамі грамадзянаў паўночнай Карэі прарвацца на тэрыторыі дыпляматычных місыяў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Кітаю, у мэтах атрыманьня палітычнага прытулку. Амэрыканскі кансулят у горадзе Шэньян паведаміў, што цяпер ідуць перамовы пра далейшы лёс трох жыхароў Паўночнай Карэі, якія дамагаюцца палітычнага прытулку. Два жыхара КНДР хаваюцца у канадыйскай амбасадзе. Намесьнік міністра замежных справаў Японіі мае намер наведаць Пекін, каб абмеркаваць лёс некалькіх паўночнакарэйцаў, якія былі затрыманыя кітайскай паліцыяй на тэрыторыі японскага консульства ў Шэньяне. Міжнародныя канвэнцыі забараняюць паліцыі праводзіць якія б то ні былол аперацыі на тэрыторыі замежных дыпляматычных місыяў. Сытуацыя ускладняецца тым, што паміж Кітаем і КНДР існуе пагадненьне аб узаемнай выдачы.
XS
SM
MD
LG