ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш выказаў задаволенасьць дзеяньнямі палестынскага лідара Ясіра Арафата, які загадаў палестынскай службе бясьпекі папярэдзіць напады супраць цывільных ізраільцаў. Апрача гэтага Буш сказаў, што ў часе плянаваньня захадаў у адказ, ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон не павінен забывацца пра мірнае разьвязаньне канфлікту. Словы прэзыдэнта прагучалі ў Белым Доме на пачатку сустрэчы з каралём Ярданіі Абдулахам, у часе якой абмяркоўваўся ізраільска-палестынскі канфлікт. У сваім вытупе Арафат таксама заклікаў міжнародную грамадзкасьць садзейнічаць аднаўленьню палестынскай сыстэмы бясьпекі, зьнішчанай, паводле ягоных словаў, у выніку ізраільскіх ваенных апэрацыяў. Арафат выказаў гатовасьць разам са Злучанымі Штатамі браць удзел у міжнароднай антытэрарыстычнай кампаніі.