Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:08 ]  Праваабаронцы адмоўна ставяцца да пастановы ЗША ня браць удзел у Міжнародным крымінальным судзе


ЛЁНДАН. Адмысловы ўпаўнаважаны ААН у правох чалавека Мэры Робінсан назвала “вельмі небясьпечным сыгналам” адхіленьне Злучанымі Штатамі пагадненьня, паводле якога мусіць быць створаны першы Міжнародны крымінальны суд. Гэты камэнтар Робінсан зрабіла пасьля таго як прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пастанавіў адклікаць подпіс Злучаных Штатаў пад адпаведным пагадненьнем. Сёньня ж, арганізацыя Х’юмэн райтс ўоч заявіла, што пазыцыя ЗША павялічыць адлегласьць паміж Вашынгтонам і ягонымі бліжэйшымі саюзьнікамі. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што Міжнародны крымінальны суд становіць сабой небясьпеку палітычнага перасьледу адносна грамадзянаў краіны якія працуюць за мяжой.
XS
SM
MD
LG