Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:05 ]  Мільён французаў пратэставалі супраць Лё Пэна


ПАРЫЖ Больш мільёну французаў выйшлі сёньня на дэманстрацыі пратэсту супраць ультраправых і іх лідэра Жан Мары Лё Пэна. Тыдзень таму ён заняў другое мейсца у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў, пасля прэзыдэнта Жака Шырака. У Парыжы адбылося 5 першамайскіх антылёпэнаўскіх дэманстрацыяў, у якіх узяло ўдзел звыш 300 тысячаў чалавек. У першай палове дня прайшла і маніфэстанцыя ўльтраправых, у якой ўзялі ўдзел да 20 тысячаў чалавек
XS
SM
MD
LG