Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:13 ]  Старшыня Эўракамісіі назваў непрыймальнай адмову Ізраілю дапусьціць місію ААН у Джэнін


БРУСЭЛЬ. Сёньня старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі назваў непрыймальнай адмову Ізраілю дапусьціць місію ААН у лягер Джэнін. Місія мусіла дасьледваць паведамленьні пра забойствы цывільнага насельніцтва ў гэтым лягеры. Продзі сказаў, што ў часе сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам (у гэтым тыдні) ён запатрабуе, каб той дамагаўся вываду ізраільскага войска з Заходняга берагу. Сёньня, праз дзень пасьля ўводу, Ізраіль пачаў вывродзіць свае сілы з Гэброну. 9 асобаў загінулі. Ізраілцы трымаюць аблогу шпіталя, дзе, паводле ізраільскага боку, хаваюцца 20 узброеных палестынцаў. Сёньня ж, у часе сутычак у Паласе Газа, загінулі трое палестынцаў.
XS
SM
MD
LG