Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:17 ]  Прэзыдэнт Ірану Хатамі пачынае візыт у Таджыкістан


ДУШАНБЭ. Прэзыдэнт Ірану Мухамад Хатамі прыбывае сёньня з трохдзённым візытам у Таджыістан. Прэсавы сакратар таджыцкага прэзыдэнта заявіў, што візыт Хатамі ў Таджыкістан адкрые «шырокія магчымасьці для інтэнсыфікацыі эканамічнага супрацоўніцтва паміж абедзьвюма краінамі». Падчас візыту абодва бакі плянуюць падпісаць шэраг дакумэнтаў, улучна з дамовай аб гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Учора Хатамі сустрэўся ў Кыргызстане з прэзыдэнтам Аскарам Акаевым. Абодва лідэры абмеркавалі сытуацыю ў Афганістане. Хатамі выказаў занепакоенасьць амэрыканскай прысутнасьцю ў гэтай краіне і выступіў супраць замежнага ўмяшаньня ў справы Афганістану.
XS
SM
MD
LG