Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:17 ]  Саміт Турцыі, Азэрбайджану і Грузіі


АНКАРА Сёньня ў турэцкім горадзе Трабзон пачаліся двухдзённыя перамовы прэзыдэнтаў Турцыі, Азэрбайджану і Грузыі. Чакаецца, што тэмамі сустрэчы стануць барацьба з тэрарызмам і бясьпека энэргетычных праэктаў, у прыватнасьці, падтраманага ЗША праэкту нафтаправоду з Баку праз Грузыю да турэцкага порту Джэйхан. Грузынскі прэзыдэнт Эдуард Шэварнадзэ заявіў, што усе тры краіны мусяць дзейнічаць сумесна, каб абараніць гэты нафтаправод. Пасьля распаду СССР Турцыя ўзмацняе свае стасункі з Азэрбайджанам і Грузіей, што выклікае сур’ёзную занепакоенасьць у Арменіі
XS
SM
MD
LG