Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:53 ]  Канцлер Шрэдэр усклаў кветкі каля школы ў Эрфурце


ЭРФУРТ. Канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр усклаў кветкі каля школы ў Эрфурце, дзе ўчора загінула 17 чалавек. Шрэдэр і ягоная жонка ўдзельнічалі ў хвіліне маўчаньня на памяць пра ахвяраў. Учора 19-гадовы вучань, выключаны са школы, застрэліў 13 настаўнікаў, дзьвюх вучаніх і аднаго паліцыянта, а пасьля застрэліўся сам. Яшчэ дзесяць чалавек было паранена, яны дагэтуль застаюцца ў шпіталі. Паводле нямецкіх законаў, на руках у насельніцтва краіны захоўваецца каля 10 мільёнаў адзінак зброі.
XS
SM
MD
LG