Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:49 ]  Пакістанскі рэфэрэндум ня будзе адменены


ІСЬЛЯМАБАД. Найвышэйшы суд у Пакістане сёньня адхіліў патрабаваньне апазыцыі адмяніць заплянаваны на наступны тыдзень рэфэрэндум аб працягу паўнамоцтваў прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа. Судзьдзі аднадушна адхілілі тры пэтыцыі палітычных і рэлігійных апазыцыйных арганізацыяў, якія лічаць, што правядзеньне рэфэрэндуму пярэчыць канстытуцыі. У прызначаным на аўторак рэфэрэндуме грамадзянам Пакістану будзе запрапанавана працягнуць тэрмін прэзыдэнцтва Мушарафа на пяць гадоў. Найвышэйшы Суд падтрымаў учынены Мушараам у 1999 годзе пераварот, аднак пастанавіў тады, што ў кастрычніку сёлета ён мусіць перадаць уладу цывільнаму ўраду.
XS
SM
MD
LG