Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:12 ]  ЗША ня будуць даваць візы грамадзянам краінаў, якія падтрымліваюць тэрарызм


Вашынгтон. Сэнат ЗША прыняў закон, які забараняе выдачу амэрыканскіх візаў грамадзянам краінаў, якія падтрымліваюць міжнародны тэрарызм. У сьпісе гэтых краінаў – Ірак, Іран, Куба, Паўночная Карэя, Судан і Сырыя. Выключэньне зроблена толькі для палітычных уцекачоў. Больш жорсткай зрабілася і працэдура выдачы студэнцкіх візаў. Менавіта такія візы атрымала большасьць выканаўцаў тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон, якія адбыліся летась 11 верасьня. Закон пачне дзейнічаць пасьля падпісаньня яго прэзыдэнтам Джорджам Бушам. У Злучаных Штатах абмяркоўваюць магчымасьць абмежаваньня турыстычных візаў для ўсіх замежнікаў тэрмінам да аднаго месяца – цяпер па турыстычнай візе звычайна дазволена знаходзіцца да шасьці месяцаў.
XS
SM
MD
LG