Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:45 ]  Вашынгтон ухваляе найбольш магчымае пашырэньне НАТА


ПРАГА. Намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Марк Гросман у часе сваёй паездкі па дзевяці эўрапэйскіх краінах з мэтай абмеркаваць парадак дня пражскай лістападаўскай сустрэчы НАТА на вышэйшым узроўні заявіў, што Вашынгтон ухваляе найбольш магчымае пашырэньне Паўночнаатлянтычнай супольнасьці. Сьпіс краінаў-кандыдатаў улучае Літву, Латвію, Эстонію, Славаччыну, Славенію, Баўгарыю, Румынію, Альбанію, Македонію і Харватыю. Міністры абароны Грэцыі і Турэччыны сказалі, што яны падтрымаюць кандыдатуры Баўгарыі і Румыніі.
XS
SM
MD
LG