Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:53 ]  У Кітаі за хабарніцтва асуджаны на пакараньне сьмерцяй вядомы сябра камуністычнай партыі


ПЭКІН. У Кітаі за хабарніцтва асуджаны на пакараньне сьмерцяй вядомы сябра камуністычнай партыі, адзін з кіраўнікоў места Шэньян – Лю Ёнг. Суд прызнаў яго вінаватым у арганізацыі банды, якая займалася шантажом, вымагальніцтвам і рэкіцірствам, а таксама наймала паліцыянтаў для нападаў на канкурэнтаў і запалохваньня няскораных уладальнікаў крамаў. Разам з Лю Ёнгам на пакараньне сьмерцяй асуджаны яшчэ адзін сябра ягонай групоўкі, а пяцёра іншых – на пажыцьцёвае зьняволеньне.
XS
SM
MD
LG