Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:51 ]  У Чачэніі працягваюць зьнікаць людзі


МАСКВА. Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch зарэгістравала новыя выпадкі таямнічага зьнікненьня людзей у Чачэніі. Human Rights Watch паведамляе, што ад верасьня 2000 да студзеня 2002 году зьнікла бязь сьледу 87 чалавек, аднак мяркуе, што ў сапраўднасьці гэтая лічба, магчыма, значна большая. Паводле арганізацыі, расейскія вайскоўцы надалей затрымваюць людзей без выстаўленьня абвінавачаньняў. Афіцыйныя ўлады звычайна адмаўляюцца даваць якую-небудзь інфармацыю родным і блізкім зьніклых.
XS
SM
MD
LG