ЗАГРАБ
Харвацкі суд у горадзе Асіек асудзіў сёньня на турэмнае зьняволеньне тэрмінам ад 2-х да 6-ці гадоў 6 этнічных сэрбаў. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў ваенных злачынствах супраць харвацкага цывільнага насельніцтва ў 91-95 гадох. Суд даказаў, што асуджаныя ўдзельнічалі ў захопе цывільных жыхароў ва ўсходняй Харватыі падчас сэрбска-харвацкай вайны.