Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:37 ]  Нідэрлянды -- першая краіна ў сьвеце дзе легалізаваная эўтаназія


АМСТЭРДАМ. У Нідэрляндах, упершыню ў сьвеце, уведзеная ў легальную мэдыцыну практыка эўтаназіі – добраахвотны зыход з жыцьця пры дапамозе лекараў, для бенадзейна хворых. Адпаведны закон Верхняя палата краіны ўхваліла яшчэ год таму. Эўтаназія можа ўжывацца для хворых у веку пасьля 12 і пры строгім захаваньні юрыдычнай працэдуры – пэрсанальнай просьбы кліента і меркаваньня іншага лекара пра невылечнасьць хваробы. Праекты падобных законаў абмяркоўваюцца ў шэрагу эўрапэйскіх краінаў і ў Аўстраліі.
XS
SM
MD
LG