Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:35 ]  ЗША адклікалі зь Югаславіі амэрыканскага дыплямата, якога абвінавацілі ў атрыманьні ваенных сакрэтаў


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр паведаміў, што ЗША адклікалі зь Югаславіі амэрыканскага дыплямата, які быў арыштаваны 14 сакавіка ў Бялградзе і абвінавачаны ў атрыманьні ваенных сакрэтаў. Амэрыканцы не называюць імя дыплямата, аднак раней югаслаўскія ваенныя заяўлялі, што гэта першы сакратар амбасады ЗША Джон Дэвід Нэйбар. Вашынгтон не камэнтуе паведамленьні, нібы Нэйбар зьяўляецца шэфам рэзыдэнтуры ЦРУ ў Бялградзе. Дыплямат быў арыштаваны ў рэстаране, і ў парушэньне дыпляматычнага імунітэту 17 гадзінаў яго трымалі для допытаў. Югаслаўскія ваенныя сьцьвярджаюць, што былы віцэ-прэм’ер Мамчыла Перышыч перадаваў Нэйбару сакрэтныя дакумэнты. ЗША адмаўляюць гэта, пазьней югаслаўскі ўрад прынес прабачэньні за інцыдэнт.
XS
SM
MD
LG