Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:18 ]  У Бэйруце закончылася сустрэча ў вярхох Лігі арабскіх краінаў


БЭЙРУТ. У Бэйруце закончылася сустрэча ў вярхох Лігі арабскіх краінаў. Удзельнікі сустрэчы аднагалосна прынялі, прапанаваны Савудаўскай Арабіяй, плян мірнага разьвязаньня на Блізкім Усходзе. Плян прадугледжвае “унармаваньне стасункаў” арабскіх краінаў з Ізраілем ув абмен на вывад ізраільскага войска з усіх тэрыторыяў, акупаваных пасьля 1967 году. У дакумэнце ёсьць заклік да Ізраілю прызнаць незалежную палестынскую дзяржаву і пагадзіцца на, як сказана ў дакумэнце, “справядлівае” разьвязаньне праблемы палестынскіх уцекачоў. Міністар замежных справаў Ярданіі Маруан Маашэр заявіў, што дакумэнт ёсьць дэманстрацыяй калектыўнага імкненьня арабскіх лідараў дамагчыся бясьпекі ў рэгіёне і мірнага жыцьця з Ізраілем. Паводле дакумэту, рэалізацыя мірнага пляну мусіць праходзіць пры назіраньні Рады Бясьпекі ААН. Прадстаўнік ізраільскага зьнешнепалітычнага ведамства Эмануэль Нахсон заявіў, што мірны плян у ягонай цяперашняй форме непрыймальны, паколькі вяртаньне палестынскіх уцекачоў будзе азначаць развал краіны Ізраіль.
XS
SM
MD
LG