Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:38 ]  Македонія дамагаецца прадаўжэньня мандату міратворцаў да канца году


СКОП’Е. Македонскія ўлады зьвярнуліся да Нямеччыны з просьбай дапамагчы прадоўжыць да канца году мандат НАТАўскіх вайскоўцаў у Македоніі. Аддзелы НАТА ахоўваюць у краіне міжнародных назіральнікаў, якія сочаць за выкананьнем мірнага пагадненьня паміж урадам краіны і альбанскімі паўстанцамі. Бальшыню сілаў НАТА ў Македоніі складаюць нямецкія вайскоўцы. Міністар абароны Нямеччыны Рудольф Шарпінг заявіў, што просьба Македоніі будзе разгледжаная, аднак адзначыў, што міратворчая місыя ў краіне ёсьць фінасавым цяжарам для Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG