Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:42 ]  Дакладчык ААН заклікае накіраваць на Блізкі Ўсход міжнародны міратворчы кантынгэнт


ЖЭНЭВА. Адмысловы дакладчык ААН у правох чалавека на палестынскіх тэрыторыях Джон Дагард заклікаў накіраваць на Блізкі Ўсход міжнародны міратворчы кантынгэнт. Паводле Дагарда, спыніць гвалт у рэгіёне можна толькі пры ўдзеле міжнародных міратворцаў. Дагард лічыць, што Ізраіль ня можа патрабаваць замірэньня ў якасьці ўмовы для ўзнаўленьня мірных перамоваў. Дагард заявіў, што прычына канфлікту на Блізкім Усходзе – акупацыя Ізраілем Палестынскіх тэрыторыяў. Прадстаўнік ААН таксама адзначыў, што абодвы бакі канфлікту дапускаюць сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG