Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:26 ]  У Прышціне адзначылі трэйція ўгодкі НАТАўскага бамбаваньня Югаславіі


БЯЛГРАД. Тысячы людзей сабраліся сёньня ў Бялградзе і сталіцы Косава Прышціне, каб адзначыць трэйцюю гадавіну НАТАўскага бамбаваньня Югаславіі. У Прышціне прэзыдэнт Косава Ібрагім Ругова назваў пачатак бамбаваньня “вялікім гістарычным днём” і “пачаткам косаўскай свабоды”. У Бялградзе некалькі тысячаў чалавек – пераважна прыхільнікаў былога прэзыдэнта краіны Слабадана Мілошавіча, якога цяпер, як ваеннага злачынцу, судзяць у Гаазе, выступалі супраць Захаду і новых уладаў Югаславіі. Цяперашні прэзыдэнт краіны Ваіслаў Каштуніца адзначыў гадавіну ў царкве, дзе прайшла служба у памяць загіблых у часе НАТАўскага бамбаваньня.
XS
SM
MD
LG